Выстава з такой назвай адкрылася ў нашай навучальнай установе. Папярэднічаў ёй конкурс творчых работ навучэнцаў, праведзены з нагоды юбілейных і знамянальных падзей у культуры і літаратуры ў лютым і сакавіку месяцах. Гэта і Міжнародны дзень роднай мовы, Сусветныя дні пісьменніка і паэзіі, юбілеі Івана Мележа і Кандрата Крапівы. Ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры і партрэты мастакоў слова, вышыўка і вырабы з драўніны, макеты і інсталяцыі – усё гэта і не толькі прадстаўлена на выставе. Асаблівую цікавасць вызвалі “Вечны каляндар”, макет, інсталяцыя “Пісьменніцкі стол” і кампазіцыя “Літаратурны чамадан”.
Жадаем усім добрага прагляду і натхнення прымаць удзел у нашых конкурсах і выставах!
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Шабліцкая Н,В.