20 лістапада споўнілася б 75 гадоў беларускай паэтцы, лаўрэату прэміі Ленінскага камсамола (1978) і лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі ім. Я. Купалы (1986) Яўгеніі Іосіфаўне Янішчыц.
Лёгка і нязмушана ўпырхнула птушкай Яўгенія Янішчыц (1948–1988) у беларускую літаратуру 1960-х, пакінуўшы пасля сябе шэсць кніг паэзіі, якія і па сённяшні дзень кранаюць сэрцы і зачароўваюць чытача сілай і чысцінёй слова. Яе творчасць – гэта пранізлівая, адкрытая і шчырая споведзь, песня душы свабодалюбівай птушкі Палесся, напоўненая любоўю да чалавека і роднага краю.
Прыцягальную сілу паэзіі Яўгеніі Янішчыц і дагэтуль імкнуцца разгадаць літаратуразнаўцы, крытыкі і пісьменнікі, публікуючы вялікую колькасць рэцэнзій, артыкулаў, эсэ пра яе жыццё і літаратурны талент.
У гонар юбілею беларускай паэткі бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу.