23 кастрычніка навучэнцы Архітэктурна-будаўнічага каледжа ў складзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта наведалі спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!”.
Пастаноўка зроблена па матывах апавядання В.Быкава "Адна ноч" у Магілёўскім абласным тэатры лялек.
Гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, стварыла для цвёрдага адчування заставацца заўсёды чалавекам.
Выкладчыкі Верамеева В.У. і Шабліцкая Н.В.