З нагоды Сусветнага дня пісьменніка, які адзначаецца 3 сакавіка, у нашай навучальнай установе падведзены вынікі конкурса буклукаў.
Буклук – гэта фотакампазіцыя, цэнтральным элементам якой з’яўляецца кніга. Прасцей, гэта кніжны нацюрморт. Ствараючы буклук, выкарыстоўваюцца розныя выразныя сродкі, атрыбуты і элементы дэкора, якія ярка раскрываюць змест кнігі.
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўлялася размяшчэнне фота беларускай кнігі і водгук на яе на ўласнай старонцы ў Інстаграм з хэштэгам #Буклук2023АБК. У працэсе фотаздымкаў рэкамендавалася выкарыстоўваць адпаведныя зместу кнігі аксэсуары і атрыбутыку, элементы дэкора і іншыя выразныя сродкі.
Умовы конкурса:
- аб’ектам для фотакампазіцыі павінна быць кніга на беларускай мове (мастацкая, дакументальная, гістарычная ці інш.);
 - у вызначаны тэрмін удзельнікі робяць пастановачнае фота з выкарыстаннем адпаведных па змесце кнігі атрыбутыкі і аксэсуараў;
 - аб абраным творы (зборніку і інш.) пішацца водгук памерам да 10 сказаў, дзе ўдзельнікі выказваюць асабістыя адносіны да абранага твора (зборніка і інш.), уражанні ад прачытанага ці растлумачваюць свой выбар;
 - фота (адно ці некалькі, можна і відэа-) і водгук на кнігу размяшчаецца на ўласнай старонцы ў Інстаграм з хэштэгам #Буклук2023АБК.
 
Журы конкурса падвяло вынікі.
    1 месца – Галіноўскі Андрэй (гр. 1С2) з буклукам кнігі “З новым годам!”, 
    2 месца – Якушава Валерыя (гр. 1А) з буклукам кнігі “Беларускі ручнік”, 
    3 месца – Шэкун Вікторыя (гр. 1А) з буклукам кнігі М. Багдановіча “Зорка Венера”. 
З буклукамі ўсіх удзельнікаў можна азнаёміцца па хэштэгу #Буклук2023АБК, а таксама на выставе ў фае 2-ого паверха.
Жадаем далейшых поспехаў у знаёмстве з роднай мовай і літаратурай!
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.