Контакты

E-mail:
ask-bru-mog@yandex.by

Почтовый адрес:
г. Могилев, ул. Космонавтов, 15

Приёмная:
+375222713449

Бухгалтерия:
+375222713624

Инспектор по кадрам:
+375222722634

Версия для слабовидящих

Мерапрыемства з такой назвай у бібліятэцы-філіяле № 2 імя І.Шамякіна наведалі навучэнцы групы 1А. Сустрэча адбылася 18 мая ў межах рэалізацыі бібліятэкай творчага праекту “Іван Шамякін. Талент, непадуладны часу”.

Пачынаючы гаворку прама ў фае бібліятэкі, дзе была арганізавана эксказіцыя з рэдкаснымі фотаздымкамі з жыццёвага і творчага лёсу І.Шамякіна, супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі нас ва ўтульную залу на літаратурную гадзіну “Чалавек вялікай душы і таленту”. Мы пазнаёміліся не толькі з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка, але паслухалі яго любімыя песні, паглядзелі ўрыўкі з дакументальнай стужкі “Імгненне жыцця” і з мастацкіх фільмаў, знятых па яго творах.

Выкладчык беларускай літаратуры Шабліцкая Н. В.
і выкладчык гісторыі Верамеева В. У.