Контакты

E-mail:
ask-bru-mog@yandex.by

Почтовый адрес:
г. Могилев, ул. Космонавтов, 15

Приёмная:
+375222713449

Бухгалтерия:
+375222713624

Инспектор по кадрам:
+375222722634

Версия для слабовидящих

17 мая навучэнцы і супрацоўнікі архітэктурна-будаўнічага каледжа ажыццявілі вандроўку ў адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян – горад Полацк.

На шляху вандроўнікаў было некалькі прыпынкаў: Полацкі іезуіцкі калегіум, гісторыя якога вядзе ў далёкі 1580 год, выдатнае вынаходства “Механічная галава”, якая адказала на ўсе пытанні цікаўных, Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, экспанаты якога расказваюць аб гісторыі архітэктуры самай старажытнай каменнай пабудовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Апошнім прыпынкам стаў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, які з'яўляецца самым буйным цэнтрам праваслаўя на ўсёй тэрыторыі краіны і ўключае цэлы ансамбль будынкаў рознага прызначэння. Наведвальнікам пашчаслівілася пакланіцца мошчам святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама наведаць Спаса-Праабражэнскую царкву, якая знаходзіцца зараз на рэстаўрацыі.

Паездка атрымалася цікавай і пазнавальнай.

Вандруйце самі, вандруйце разам з намі, каб адкрываць нашу родную Беларусь разам!