Адзіны этнатыдзень з такой назвай праведзены ўстановай культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібіліятэк г. Магілёва” з 15 да 21 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Уключаў ён разнастайныя марафоны, конкурсы, гульні, кніжныя чэленджы і тэсты.
Навучэнцы каледжа таксама прынялі ў іх актыўны ўдзел. Каханчык Марыя, Савельева Ірына і Карабанаў Ягор (група 1А) прынялі ўдзел у кніжным чэленджы “#ЧытаемУслых”. Яны здымалі відэа з чытаннем любімых твораў на роднай мове і апублікавалі іх у сацыяльных сетках пад хэштэгам #ЧытаемУслых.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Наталля Васільеўна прыняла ў рэжыме онлайн удзел у моўнай дыктоўцы “Літара да літары – слова. Слова да слова – народная мова”.
Навучэнцы групы 1С2 вельмі ўдала выканалі заданні гульнявога комплексу «Пра мову» з займальнымі і пазнавальнымі гульнямі, віктарынамі і квэстамі пра родную мову. Асаблівую цікавасць і складанасць выклікала заданне “Грамацей”, па выніках выканання якога навучэнцы атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.
Дзякуем арганізатарам за разнастайныя мерапрыемствы і жадаем далейшых поспехаў у накірунку папулярызацыі беларускай мовы!
Цыклавая камісія сацыяльна-гуманітарных дысцыплін