Паважаныя навучэнцы і супрацоўнікі каледжа! З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама ў рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці мы прапануем вам прыняць удзел у дыстанцыйнай алімпіядзе “Ведай сваё: ад А да Я”.
Кожны жадаючы можа паспрабаваць свае сілы. Лепшыя знаўцы па выніках алімпіяды атрымаюць дыпломы, а самыя актыўныя ўдзельнікі будуць узнагароджаны сертыфікатамі.
Алімпіяду можна выканаць толькі адзін раз для аднаго ўдзельніка. Заданні алімпіяды будуць даступнымі 21 и 22 лютага ў 19.00, прычым час выканання алімпіяды абмежаваны – 40 хвілін. Пасля гэтага, у 19.40, заданні аўтаматычна закрыюцца. Вынікі выканання будуць правярацца толькі пры наяўнасці поўнай рэгістрацыі (прозвішча/імя/група, для дарослых прозвішча/ініцыялы). .
Будзьце ўважлівы: адказам на пытанне з’яўляецца слова на кожную літару алфавіта, адказваць толькі на беларускай мове, таму рэкамендавана дабавіць беларускую мову на моўную панэль камп’ютара, а таксама прадугледзіць гэта пры праходжанні алімпіяды на тэлефоне. Для атрымання ссылкі на вэб-старонку з алімпіядай “Ведай сваё: ад А да Я” неабходна адсканіраваць прапанаваны QR-код ці перайсці па наступнай ссылцы:
https://forms.gle/aBg7FmDcF1zvF3ZFA
Жадаем поспехаў!
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.