Ужо традыцыяй для нашай навучальнай установы стала правядзенне Дзён роднай мовы. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і Сусветнага дня пісьменніка і ў гэтым годзе быў праведзены шэраг марапрыемтсваў па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры: выстава “Да Міжнароднага дня роднай мовы”, квэст “Белведы” для каманд навучэнцаў 1-ых курсаў і інтэрактыўны перапынак “Заручыся з мовай!”. Навучэнцы з цікавасцю выканалі разнастайныя заданні на веданне арфаграфіі і лексікі, беларускай нацыянальнай кухні і старажытнага побыту беларусаў, збіралі пазлы і ўзоры арнаменту, глядзелі мультфільмы і буктрэйлеры да кніг беларускіх мастакоў слова.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.