Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён  у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Своеасаблівым падарункам роднай мове стала выстава, падрыхтаваная навучэнцамі аддзялення “Архітэктура”, дзе прадстаўлены партрэты пісьменнікаў і мудрыя выказванні беларускіх аўтараў пра мову, Радзіму, сэнс жыцця. Адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!

Усё залежыць ад нас, усё залежыць ад жадання кожнага з нас!

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н. В.