У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, 28 верасня для навучэнцаў групы 1Ак выкладчыкам Бычковай Анжэлай Уладзіміраўнай была праведзена пешаходная экскурсія па вуліцах горада Магілёва. Аб чым даведаліся? Старадаўнія назвы вуліц, гісторыя заснавання горада, лёс Ратушы, будаўніцтва і рэстаўрацыя Драматычнага тэатра, касцёл святога Станіслава – усё гэта і не толькі стала зместам гутаркі пра наш родны горад. Выклікаў цікавасць у слухачоў той факт, што першадрукаром падручніка для дзяцей «Буквар» з’яўляецца магілёўскі выдавец Спірыдон Собаль. Таксама менавіта з Магілёвам звязаны лёсы імператрыцы Кацярыны II, імператараў Пятра I, Мікалая II.  Дажджлівае надвор’е не сапсавала нам настрой, бо падарожжа па вуліцах горада было пазнавальным як для ўраджэнцаў Магілёва, так і для тых, для каго ён на чатыры гады стане другім родным домам.

Выкладчыкі Бычкова А.У., Шабліцкая Н.В.

12 октября 2018