Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша навучальная ўстанова таксама не выключэнне. З нагоды гэтай даты, а таксама ў рамках мерапрыемстваў да Года гістарычнай памяці для навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа арганізаваны разнастайныя моўныя акцыі і мерапрыемствы.

На выставе творчых работ навучэнцаў прадстаўлены малюнкі, сценгазеты і інфармацыйны матэрыял пра багацце беларускай мовы і таленавітасць беларускіх майстроў слова. Асобная ўвага звернута на юбілей штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, які ўжо 90 год радуе чытачоў навінамі літаратурнага і культурнага жыцця Беларусі.

Аб’яўлены старт дыстанцыйнай алімпіяды “Ведай сваё: ад А да Я”, ідзе падрыхтоўка каманд 1-ага курса да інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” Гэтыя мерапрыемствы дапамогуць высветліць лепшых знаўцаў роднай мовы і культуры, а таксама зрабіць крокі ў накірунку папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры роднай краіны і захавання багатай этнаграфічнай спадчыны.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.