Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

4 снежня 2015 года па ініцыятыве Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа навучэнцы групы 2С2 далучыліся да сацыяльна-культурнай акцыі “Міжнародны дзень чытання “Сымон-музыкі”. Знакамітая паэма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ўжо 90 гадоў натхняе маладыя таленты на творчыя пачынанні. Сімвалічна, што юбілей выдатнага твора адзначаецца ў Год моладзі, бо гэтую паэму пясняр прысвяціў менавіта беларускай моладзі,  адрасаваў людзям з чулай, добрай і ўражлівай душой.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н. В.