Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия

У рамках мерапрыемстваў да Года якасці ў Беларусі народны тэатр дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” прадставіў прэм’еру спектакля “Галоўны экзамен”.

Пастаноўка ў дзвюх дзеях адбылася 27 карасавіка, створана яна паводле драмы “Экзамен на восень”, аўтарам якой з’яўляецца выдатны беларускі пісьменнік Іван Шамякін.

Кіраўнік народнага тэатра і рэжысёр-пастаноўшчык Аліка Кускова надала значную ўвагу гэтай п’есе, паколькі маральна-этычныя праблемы, узнятыя Іванам Шамякіным паўстагоддзе таму назад, з’яўляюцца актульнымі і зараз. У цэнтры драматычнага сюжэта – выпрабаванні на шляху маладога пакалення, духоўнае станаўленне і пошукі свайго месца ў грамадстве.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Шабліцкая Н. В.